LizaLiankevich_ART

Wskazówki dojazdu Strona internetowa Kontakt: firmę

LizaLiankevich_ART Illustrator | Graphic artist | Here I will share my works and show how I create them. Hope you’ll enjoy it! :)�

01/09/2026

Усім вялікі дзякуй! 💙

Учора быў вельмі ўтульны і цёплы вечар, поўны творчасці і размоў. Мне было вельмі прыемна распавесці пра тое, як стваралася кніга «Акадэмія доктара Кляксы», а потым разам з вамі зрабіць калажы, натхнёныя гэтай кнігай. У выніку атрымаліся неверагодна прыгожыя працы — вы ўсе такія таленавітыя! Дзякуй за натхненне, ідэі і цудоўную атмасферу!

І, вядома ж, вялікі дзякуй усім, хто дапамог мне з дэмантажом выставы. Мы зрабілі ўсё досыць хутка, лёгка, а галоўнае весела 😊
Гэта было сапраўды прыемнае і цёплае завяршэнне выставы!🙏😌

Асобны вялікі дзякуй прасторы за ўтульнасць і гасціннасць 💙

Да новых сустрэч!

24/08/2026

Наш апошні вечар сярод балот і сноў💚

Мае апошнія гады — гэта прастора паміж устойлівасцю і няпэўнасцю, паміж пагружэннем і надзеяй. Менавіта таму на выставе прадстаўлены новы праект, звязаны з беларускімі балотамі. Гэты вобраз найбольш адлюстроўвае мой унутраны стан — калі губляецца цвёрдая апора пад нагамі, але разам з тым нараджаецца цішыня і мяккасць.

«Таямнічыя сны» сталі спробай даследаваць сувязь з роднай зямлёй, памяццю і ўнутраным балансам праз тонкія, медытатыўныя структуры. І гэтая гісторыя працягвае расці.

Запрашаю вас завяршыць важны этап разам.
31 жніўня а 19:00 адбудзецца фінісаж выставы.
Кожны зможа забраць часцінку экспазіцыі з сабой. На распродажы будуць даступныя ўсе арыгінальныя карціны са сцен (да іх ідуць сертыфікаты сапраўднасці) і лімітаваныя плакаты з маім подпісам.

Прыходзьце прыгожа завяршыць гэты знакавы для мяне творчы шлях.
Да сустрэчы ў Варшаве у

Не магла не падзяліцца цудоўнымі фота адкрыцця выставы у MIT space • Quo vadis? 🤍Яшчэ раз вялікі дзякуй усім, хто прыйшо...
09/08/2026

Не магла не падзяліцца цудоўнымі фота адкрыцця выставы у MIT space • Quo vadis? 🤍

Яшчэ раз вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў! Вы такія прыгожыя 🥹✨ І асобны дзякуй за гэтыя атмасферныя фота Фотограф | Репортаж | Стрит съемка Варшава — яны так цудоўна захавалі настрой таго вечара.

Сябры, нагадваю, што выставу можна наведаць на працягу ўсяго жніўня. На гэтым тыдні я буду ў Варшаве і змагу прыйсці ў галерэю, таму, калі хочаце сустрэцца і паглядзець выставу разам — давайце дамовімся пра час.
Я праведу вам невялікую экскурсію па работах: пакажу архіўныя відэа, скетчбукі і раскажу крыху больш пра серыю. Пра дату і час напішу ў Stories.

Буду вельмі рада сустрэчы! 🤍 Пішыце, калі хочаце прыйсці.

08/08/2026

Вялікі дзякуй, сябры, за цудоўнае адкрыццё маёй выставы! ❤️Дзякуй за ўтульную атмасферу!

Дзякуй, што вы ўсе прыйшлі, за вашыя ўсмешкі, словы, водгукі і за тое, што падтрымліваеце маё мастацтва. Гэта быў сапраўды вельмі цёплы вечар і неверагодная атмасфера. Я вельмі ўражаная і натхнёная! 🫶 Вы цудоўныя!

Важная інфармацыя: выстава працягнецца да 31 жніўня.

Дні і час наведвання мы напішам асобна ў бліжэйшы час. Калі хочаце наведаць выставу, можна напісаць у або мне — я таксама дапамагу дамовіцца пра візіт.

На наступным тыдні я сама буду ў галерэі, таму можна будзе прыйсці і тады. Я загадзя паведамлю пра дні і час. Калі трапіце на мой дзень, я змагу сама расказаць вам пра выставу і паказаць архіўныя відэа.

Таксама падчас выставы можна будзе набыць арыгінальныя працы і плакаты.
Спасылка на працы — у шапцы профілю.

Буду вельмі рада вас бачыць і расказаць пра сваю творчасць💙

05/08/2026

На гэтым відэа — працэс стварэння новага праекта, які пакуль яшчэ не завершаны. На выставе будзе прадстаўлена толькі яго частка.

Для мяне Беларусь заўсёды была непарыўна звязаная з балотамі. Гэты вобраз стаў адпраўной кропкай праекта, але з цягам часу набыў і вельмі асабістае значэнне. Мой унутраны стан апошніх гадоў усё часцей нагадваў мне балота — прастору паміж устойлівасцю і няпэўнасцю, паміж пагружэннем і надзеяй.

Балота для мяне — гэта адначасова нешта неверагодна прыгожае і тое, што можа павольна зацягваць. Яно выклікае адчуванне бязважкасці, калі губляецца цвёрдая апора пад нагамі. Але разам з гэтым у ім ёсць і цішыня, і мяккасць, і нават утульнасць. Як жывы дыван з імхоў і траў, які ахутвае, захоўвае і дазваляе перажыць складаныя станы.

Праект складаецца з тонкіх, амаль медытатыўных структур, створаных з фрагментаў беларускіх балотных раслін і формаў, што іх нагадваюць. Дробны рытм малюнка паступова ўцягвае позірк, нібы прапаноўваючы гледачу самому ўвайсці ў гэтую прастору і прайсці праз уласнае пагружэнне.

Гэты праект будзе працягваць расці. Кожны новы квадрат стане яшчэ адным крокам у даследаванні сувязі з роднай зямлёй, памяццю і ўнутраным балансам. Бо нават у самай зыб�

Адкрыццё выставыВаршава MIT space • Quo vadis? 💙7 жніўня 2026 • 19:00«Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч»Пасля цёплага прыёму ў...
29/07/2026

Адкрыццё выставы

Варшава MIT space • Quo vadis? 💙

7 жніўня 2026 • 19:00

«Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч»

Пасля цёплага прыёму ў Кракаве выстава «Таямнічыя сны» прыязджае ў Варшаву.

Буду вельмі рада сустрэцца з вамі, пагаварыць пра мастацтва і падзяліцца часцінкай свайго творчага свету.

«Таямнічыя сны» — гэта выстава пра ўнутраную свабоду і тонкую мяжу паміж бачным і адчувальным. Праз сімвалы, памяць і асабістую міфалогію мае працы даследуюць уяўленне як спосаб нанова злучыцца з рэальнасцю — дзе сон не ўцёкі, а ключ.

У Варшаве я таксама ўпершыню прадстаўлю новы праект і новыя працы, якія яшчэ не экспанаваліся раней.

Гэта выстава-продаж, дзе вы зможаце набыць мае творы — ад арыгінальных графічных работ да мастацкіх плакатаў і прынтаў.

Шчыра запрашаю вас на адкрыццё 7 жніўня а 19:00. Буду вельмі чакаць сустрэчы з кожным з вас! 🤍

Ды нexтa ўcё poўнa cюды вяpтaeццa нeaдoльнa,    нeштa ўcё poўнa тyт, быццaм кoлicь, жывe:    тyт paптaм зaзвoняць звaны ...
01/07/2026

Ды нexтa ўcё poўнa cюды вяpтaeццa нeaдoльнa,    нeштa ўcё poўнa тyт, быццaм кoлicь, жывe:    тyт paптaм зaзвoняць звaны тpывoжнa,    зaцoкaюць paптaм пaдкoвы пa бpyкy,    paптaм дзiця зaплaчa,    paптaм нeкaгa нexтa пaклiчa, i тoй aдгyкнeццa ў aдкaз...
А.Разанаў

Ілюстрацыя для цудоўных Рюкзаки, шопперы 💜

18/06/2026

Сябры, у свой дзень нараджэння хачу падзяліцца з вамі добрай навіной!

У пачатку жніўня ў Варшаве адкрыецца мая персанальная выстава. Вельмі рада падзяліцца гэтым з вамі! ☺️

Усе падрабязнасці раскажу крыху пазней, а пакуль магу сказаць адно: тых, хто не змог трапіць на выставу ў Кракаве, буду вельмі чакаць у Варшаве.

Да сустрэчы! ❤️

Дзякую маім цудоўным вучням .education за віншаванні🥰

28/02/2026

7.03.2026 • 18:00
Opening

Kraków

Exhibition
“Mysterious Dreams of Liza Liankevich” ✨

I would be happy to meet you, talk about art, and share a part of my creative world with you.

“Mysterious Dreams” is an exhibition about inner freedom and the subtle line between the visible and the felt. Through symbols, memory, and personal mythology, the works explore imagination as a way of reconnecting with reality — where a dream is not an escape, but a key.

Looking forward to seeing you there 🤍

Adres

Warsaw

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy LizaLiankevich_ART opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Firmę

Wyślij wiadomość do LizaLiankevich_ART:

Skróty

Udostępnij

Kategoria