16/12/2025
Акторская лабараторыя "Разбурэнне Тэксту".
Сталкер - Андрэй Саўчанка
Раскрыццё тэксту праз ягоную дэканструкцыю. Метад прысваення, аднаўлення зместу і стварэння новай формы.
Часам, каб штосьці пабудаваць, трэба вызваліць месца, ачысьціць прастору, даць магчымасць з'явіцца новаму. Адмовіцца ад стэрэатыпаў не проста, але магчыма.
Што нас чакае на лабараторыі:
1. Праца з класічным тэкстам сусьветнай драматургіі (выбар на гарызантальных сувязях, сталкер прапануе варыянты)
2. Праца з вашым асабіста абраным тэкстам любой формы.
3. Практыкаванні, спробы.
4. Аналіз (без фанатызму і прэтэнцыёзнасьці). Толькі канструктыўна і з падтрымкай.
5. Асабістыя інсайты.
Мы возьмем тэкст і будзем метадычна яго памяншаць, даючы магчымасць праявіцца самым важным акцэнтам, фіксуючы і замацоўваючы іх у нашых спробах. Напрыканцы, пасьля таго, як парушым тэкст дашчэнту, вернем яго цалкам, асэнсаваным, прапрацаваным, з вашымі акцэнтамі, знойдзеным вамі сэнсам ў адмыслова створанай для гэтага тэкста форме.
Для амбітных, прагных і здольных разгледзем магчымасьць стварэння на аснове гэтага тэксту моноспектакля, перформанса, альбо іншага твору іншага віда.
З павагай і да сустрэчы.
Сталкер Андрэй Саўчанка
Заняткі раз на тыдзень.
13 сустрэч.
Працоўны дзень Серада (магчымыя альтэрнатыўныя варыянты)
Працягласць занятка 2 гадзіны.
Месца:
Staromiejski Dom Kultury
ul. Rynek Starego Miasta,2
Курс платны. Падрабязнасьці па запатрабаванні.
Сувязь:
+48 792507224
[email protected]
Tg: