Zna4ok Ceramics

Zna4ok Ceramics Ex-Minsk. Now Warsaw.
Аўтарская кераміка Ірыны Козікавай. Handmade ceramics by Iryna Kozikava

Хто пра што, а я зноў пра клёны 🍁Учора бачылася з цудоўным чалавекам, якому змагла проста сказаць:“Я хачу такую алею клё...
13/10/2025

Хто пра што, а я зноў пра клёны 🍁

Учора бачылася з цудоўным чалавекам, якому змагла проста сказаць:
“Я хачу такую алею клёнаў, як на Адзінцова каля 13-й гімназіі.”
І ўсё! Бо “як на Адзінцова” — гэта ўжо поўнае апісанне, без дадатковых тлумачэнняў.
Мінчукі з Захаду-3 зразумеюць 😌

А тут, у Варшаве, столькі ўжо знайшлося прыгожых куточкаў і клёнах, і іншых дрэваў — але ўсё роўна не та-кі-я.

Відаць, справа не ў клёнах, а ў той настальжы 😁

Дарэчы, увесь посуд, што застаўся пасля ўчорашніх сторыз, — у тэчцы “у наяўнасці” 😉

🍂Восень — гэта час, калі хочацца спыніцца, закутацца ў коўдру, узяць кнігу і схавацца ад свету ў гісторыях і словах.Куба...
12/10/2025

🍂
Восень — гэта час, калі хочацца спыніцца, закутацца ў коўдру, узяць кнігу і схавацца ад свету ў гісторыях і словах.
Кубак гарбаты, пах старонак, цішыня і думкі.

Для многіх гэта няпросты час — калі накрывае смутак, а цішыня гучыць занадта гучна.
Штогод побач са мной кагосьці ахоплівае гэтая восеньская хандра. Але цяпер — не пра гэта.

А пра тое, як шмат значаць словы.
Яны маюць сілу супакойваць, вяртаць веру і нагадваць: ты не адзін/ не адна.

Кажыце дарагім людзям, што яны вам дарагія.
Кажыце добрыя словы добрым людзям.
Словы абдымаюць 🤎

На пачатку жніўня я працягнула арэнду сваёй маленькай творчай майстэрні на пяць год і хацела адразу тады напісаць пост п...
24/09/2025

На пачатку жніўня я працягнула арэнду сваёй маленькай творчай майстэрні на пяць год і хацела адразу тады напісаць пост пра тое, што ў мяне ёсць майстэрня , я плачу за яе грошы кожны месяц і не хаджу туды 😅, бо на гэта не хапае часу. Як бачыце, пост я дапісваю к канцу верасня, праз амаль два месяцы 😅

Я думаю, што я плачу грошы (добра, што не вялікія) дзеля таго каб ведаць , што ў мяне ёсць гэтая асабістая натхняльная прастора, куды я магу (гіпатэтычна) у любы момант пайсці і пачаць тварыць 🌝

Тым больш каштоўныя тыя моманты , калі натхненне прыходзіць і тым радзейшыя , на жаль, мае керамічныя вырабы.
Удзячна ўсім, хто запытвае што ёсць у наяўнасці , замаўляе і набывае па сарафаннаму радыё, нават без адмысловых пастоў у інстаграм. Ведайце, кожная і кожны, што гэта вы дапамагаеце маёй мацстэрні трымацца на плаву 😁
Карыстаючыся нагодай - выкідваю ў сторыз тое, што маю зараз у наяўнасці. Дзень таму вярнулася з невялікага адпачынка, адхапіўшы апошнія дні лета (па польскаму календару) і ўжо занурылася ў працу з галавой , але маю цверды намер прысвяціць некалькі дзён творчым подзвігам (калі вярнуся з чарговай працоўнай паездкі 😁)

Добрага ўсім тыдня і хай асабістае натхненне не пакідае вас 😌

Лета - час кветак і букетаў. Кайфа ад цеплыні і адначасова стомы ад спякоты. Жадання хадзіць босымі нагамі па фантанах і...
01/07/2025

Лета - час кветак і букетаў. Кайфа ад цеплыні і адначасова стомы ад спякоты. Жадання хадзіць босымі нагамі па фантанах і збегчы ў лес па чарніцы.
Зараз я хачу сарваць усе лапухі, якія мне трапляюцца па дарозе ў Варшаве 😅 Маё вока нацэлена на прыгожыя адбіткі на гліне і скануе ўсе расліны з адваротнага боку лістоў. Як заўсёды клянуся сабе, што раскачаю сотню талерак з адбіткамі, каб хапіла кавалкаў лета на ўвесь год і як заўсёды гэтага не зраблю 😁

Ваза ў наяўнасці. 26 см, 300 злотых
***********

Lato to czas kwiatów i bukietów. Radości z ciepła i jednocześnie zmęczenia upałem. Chęci chodzenia boso po fontannach i ucieczki do lasu na jagody.
Teraz mam ochotę zrywać wszystkie łopiany, które spotykam po drodze w Warszawie 😅 Moje oko nastawione jest na piękne odbitki w glinie i skanuje wszystkie rośliny od spodu liści. Jak zawsze przysięgam sobie, że zrobię setkę talerzy z odciskami, żeby starczyło kawałków lata na cały rok – i jak zawsze tego nie zrobię 😁

Wazon dostępny. 26 cm, 300 zł.

Прыгожая талерка — проста каб прыцягнуць вашую ўвагу 😁 (ёсць ў наяўнасці)Апошнім часам падзеі літаральна чапляюцца адна ...
19/05/2025

Прыгожая талерка — проста каб прыцягнуць вашую ўвагу 😁 (ёсць ў наяўнасці)

Апошнім часам падзеі літаральна чапляюцца адна за адну, утвараючы насычаныя ланцужкі! Дадайце да гэтага тое, што самі падзеі дваяцца, наслаіваюцца, перамешваюцца і множацца (усё, ўсюль і ў тыя самыя даты). Падаецца, я не адна ў такой сітуацыі 😅.

Гэты тыдзень вельмі насычаны, але, безумоўна, неверагодна цудоўны — нягледзячы на ўсе арганізацыйныя моманты на працы, паездкі, закрыццё «хвастоў» і гэтак далей.

У гэтым марафоне падзей не магу не падзяліцца важнай навіной: заўтра я адкрою першую ў сваім жыцці асабістую выставу. Выстава адбудзецца ў Нямеччыне і складзецца з паштовак, якія я малявала пасля 2020 года (кожная, вядома, са сваёй гісторыяй). З улікам таго, наколькі шмат мае паштоўкі лёталі паміж людзьмі, я шчасліва, што з выставай так склаліся абставіны, бо гэта годны лёс для малюнкаў і працяг іх гісторыі, і магчымасць не маўчаць далей.

Раскажу і пакажу усё падрабязней — але гэта будзе ўжо заўтра (калі знойдзецца хвілінка), або паслязаўтра, калі ўсё пройдзе (што больш верагодна).

Пакуль сама не ўяўляю як у выніку ўсё выглядае. Хвалююся, але хвалююся прыемна 🌝.

Гэта два ўнікальных фота. На першым- усе мовы, на якіх ёсць "Зэкамерон" Максіма Знака. На другім - усе выданні, якія был...
16/05/2025

Гэта два ўнікальных фота. На першым- усе мовы, на якіх ёсць "Зэкамерон" Максіма Знака. На другім - усе выданні, якія былі. Зараз Зэкамкрон ёсць на беларускай, рускай, нямецкай, англійскай, шведскай і датскіх мовах. Я шчыра спадзяюся, што атрымаецца зрабіць так, каб пераклады кнігі працягвалі з‘яўляцца. Гэта той голас, што прабіваецца праз краты і тыя тэксты, якія нясуць у сабе любоў да людзей і чалавечнасць.

“Зэкамерон” на беларускай мове быў перавыдадзены ў 2024 годзе выдавецтвам “Полацкія лабірынты” разам з вершамі і кароткімі апавяданнямі “Гутаркамі” аб важных тэмах, напісаных падчас першага года зняволення Максімам.
Гэтую кнігу можна знайсці ў суботу і нядзелю на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве на беларускім стэндзе. Запытвайцеся на месцы выдавецтва “Полацкія лабірынты”.

Таксама ў самым куточку стэнда схаваліся мае паштоўкі (раптам вы іх даўно хацелі безадносна керамічных замоваў)- яны там ёсць !

І, безумоўна, самыя гарачыя кніжныя навінкі ад іншых выдавецтваў таксама чакаюць вас на кніжным кірмашы 🤩.

Паролі яўкі:
Палац культуры і навукі
Pamiątki pl. Defilad, 00-110 Śródmieście, Polska
Заля “Marmurowa”
Стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь».
📆 Час працы кірмашу:
17.05 | 10:00 – 19:00
18.05 | 10:00 – 17:00

Раней я ўжо выкладала тут посуд пра мора і горы. А цяпер у новым фармаце — высокія кубкі, што нагадваюць пра цёплыя дні,...
28/04/2025

Раней я ўжо выкладала тут посуд пра мора і горы.

А цяпер у новым фармаце — высокія кубкі, што нагадваюць пра цёплыя дні, вандроўкі і любоў да жыцця.

Першы — пра марскія хвалі, што зіхацяць на сонцы.
Другі — пра горы, што губляюцца дзесьці ў блакітным небе.

Больш месца для кавы альбо гарбаты ў кубку і нагода спланаваць з нім наступнае падарожжа ☺️

Ці маеце запланаванае наступнае падарожжа ? Дзяліцеся натхненнем☺️

Чаму ў Польшчы такі нетлумачальна высокі кошт на сушы і чым гэта абумоўлена ? 😅 Раскажыце мне 😅Перыядычна на мяне напада...
25/04/2025

Чаму ў Польшчы такі нетлумачальна высокі кошт на сушы і чым гэта абумоўлена ? 😅
Раскажыце мне 😅

Перыядычна на мяне нападае жаданне з‘есці сушы, але калі я адкрываю сайты дастаўкі і бачу кошт - гэтае жаданне ціхенька знікае і чакае, калі я акажуся ў іншай краіне. Я ела сушы танней чым ў Польшчы (разы ў тры) і ў Стакгольме, і ў Вене- гарадах, якія быццам бы вам ўсіх астатніх пытаннях значна даражэй 🥲 як так-та?

Затое са мной здарылася цудоўная замова на сподачкі для сушы. Шыкоўная падача забяспечана 💯. Таму дзялюся фота, а заадно чакаю раскрыцця сакрэту, бо не выключана, што я проста не там, дзе трэба, гляджу 😁

Я анансавала, што ў мяне з‘явяцца інжырныя талеркі і кубачкі і яны цяпер ёсць! Кубкі, як і Варшаву прыцярушыла снегам, з...
07/04/2025

Я анансавала, што ў мяне з‘явяцца інжырныя талеркі і кубачкі і яны цяпер ёсць!

Кубкі, як і Варшаву прыцярушыла снегам, зрабіўшы халодным адценне. Новая гліна паўплывала на колер палівы і ў выніку прыглушыла яркі фіялетавы (традыцыйныя сюрпрызы керамікі), але, мой погляд, мае права быць !

Набыты мной (стаматалагічны)*закрэслена* скульптарскі набор усё яшчэ чакае свайго часу і майго натхнення. Ідэі копяцца, адкладаюцца. Але Будзе Дзень! 😅

А я пакуль выпраўляюся ў чарговае працоўнае "падарожжа": размаўляць з людзьмі, і, спадзяюся заадно глядзець на прыроднае-неверагоднае.

Я не ўпэўнена, што нешта глыбінна разумею ў чайных цырымоніях. Але, дзякуючы добрым людзям, замовы на адмысловыя піалкі ...
01/04/2025

Я не ўпэўнена, што нешта глыбінна разумею ў чайных цырымоніях. Але, дзякуючы добрым людзям, замовы на адмысловыя піалкі выконваю 😁.

І што я вам скажу: стварыць нешта простае і маленькае, і пры гэтым такое дасканалае, каб хацелася бясконца трымаць у руках, ні разу не прасцей, чым вылепіць нешта складанаслучанае.

Але падаецца атрымалася, бо ў новы дамок ужо выправіліся пяшчотныя піалкі з гліны ў крапачку з другога і трэцяга фота, а вось піалы з шэрай гліны і з касмічнай палівай адкрыты для прапановаў 😄

Аб‘ём піалаў на 40-50 мл, як мае быць.

Але, вядома, не толькі чайнымі цырымоніямі жывем! І піалкі адпавядаюць сучасным трэндам шматзадачнасці: можна наліць соевы соус, можна аліўкі пакласці, а можна і завушніцы. Яшчэ ў ніх цудоўна змяшчаюцца кампаненты з настольных гульняў 😅.

4 піялы з першага фота - разам за 60 злотых.

Adres

Warsaw

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Zna4ok Ceramics umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Zna4ok Ceramics:

Udostępnij

Kategoria