Bulbamovie

Bulbamovie Official extremist fanpage Belarusian Film Festival BULBAMOVIE Partisan

Новы дакументальны праект «Эфект Джоні Косміка» Максіма Шведа можна падтрымаць тут:
06/05/2026

Новы дакументальны праект «Эфект Джоні Косміка» Максіма Шведа можна падтрымаць тут:

Краўдфандынг для вашых крэатыўных праектаў!

Фільм Белсат doc перамог на 26° Beverly Hills Film Festival 2026
20/04/2026

Фільм Белсат doc перамог на 26° Beverly Hills Film Festival 2026

Добрыя навіны з Каліфорніі! Наш дакументальны фільм "ІНГА" (рэж. Кшыштаф Капчынскі) – найлепшым кароткаметражным фільмам на 26° Beverly Hills Film Festival!!

🎬 крыніца: https://www.facebook.com/photo?fbid=1424635726371015&set=a.635815768586352

🟥 Гераіняй фільма з’яўляецца Інга, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву. У новай рэальнасці дзяўчынка становіцца правадніцай сваёй сям’і — дапамагае ім арыентавацца ў паўсядзённым жыцці, адначасова будуючы ўласны свет паміж дзіцячай фантазіяй і складанай рэчаіснасцю. У Варшаве нараджаецца яе брат, а сям’я спрабуе знайсці спакой і стабільнасць. Сітуацыя змяняецца, калі бацька Інгі вырашае вярнуцца на радзіму, каб уладкаваць старыя справы.

🟥 "Інга" дэманстравалася на шматлікіх кінафестывалях у Польшчы і за мяжой. Фільм быў уключаны ў польскі конкурс 65-га Кракаўскага кінафестывалю, а таксама паказваўся на 41-м Варшаўскім кінафестывалі. Сярод іншых падзей, дзе была прадстаўлена гэтая стужка, — Украіна. Кінафестываль у Варшаве, Narewka Dok Festival, WAMA Film Festival у Ольштыне, Люблінскі кінафестываль, HumanDOC Festival у Варшаве, а таксама Lubuskie Lato Filmowe ў Лагуве.

🟥 Узнагарода на Beverly Hills Film Festival стала чарговым важным прызнаннем для фільма Кшыштафа Копчыньскага і пацвярджае яго міжнародны патэнцыял, а таксама ўніверсальны характар распаведзенай гісторыі.

🟥 Beverly Hills Film Festival — гэта прэстыжнае міжнароднае кінамерапрыемства, якое штогод праходзіць у Каліфорніі і ўжо шмат гадоў прыцягвае стваральнікаў незалежнага кіно з усяго свету. Фестываль з’яўляецца важнай платформай для прасоўвання новых талентаў і амбіцыйных праектаў, а яго лаўрэаты часта атрымліваюць шырокае прызнанне ў кінаіндустрыі.

🟥 Фільм "Інга" – супольная вытворчасць Белсат TV, фірмы Eureka Media Architekci і Telewizja Polska. Стужку стварылі пры фінансавай падтрымцы Польскага інстытуту кінамастацтва.

☝️ Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: https://www.youtube.com/

🟥Старонка БЕЛСАТ DOC – https://belsatdoc.wordpress.com/
🟥Facebook БЕЛСАТ DOC – https://www.facebook.com/belsatdoc
🟥Instagram БЕЛСАТ DOC – https://www.instagram.com/belsat_doc
🟥Тік Ток БЕЛСАТ DOC – https://www.tiktok.com/
🟥Вконтакте –https://vk.com/belsatdoc

Bulbamovie з 2011 г. безупынна на «Карце беларускай культуры ў Польшчы». 🟥 Увесь даклад можна прачытаць тут: https://mie...
08/04/2026

Bulbamovie з 2011 г. безупынна на «Карце беларускай культуры ў Польшчы».

🟥 Увесь даклад можна прачытаць тут: https://mieroszewski.pl/wydawnictwo/publikacje/niewykorzystany-potencjal?fbclid=IwY2xjawRDS2lleHRuA2FlbQIxMABicmlkETFLYnFmcVlwSUYzd1ZoSFZRc3J0YwZhcHBfaWQQMjIyMDM5MTc4ODIwMDg5MgABHu13vsWLUB_Ck0PJqTi5y84QerjUmjYeLEjDXFOuE_9hcCzEx10y6DMS82gZ_aem_1Zrzuuu3lLSMZfv-d6fddg

☝️Наша рэдакцыя Белсат doc у новым Дакладзе Цэнтра Мерошэўскага / Centrum Mieroszewskiego: «Карта беларускай культуры ў Польшчы».

🟥 Увесь даклад можна прачытаць тут: https://mieroszewski.pl/wydawnictwo/publikacje/niewykorzystany-potencjal

18/03/2026

Reklamy Bulbamovie nie będzie...

🎬 Беларуская культура: агляд (кастрычнік – снежань 2025)..Цяжкасцямі з фінансаваннем тлумачыць Януш Гаўрылюк адсутнасць ...
20/02/2026

🎬 Беларуская культура: агляд (кастрычнік – снежань 2025)
..Цяжкасцямі з фінансаваннем тлумачыць Януш Гаўрылюк адсутнасць свайго культавага фэсту «Бульбамуві» у афішах 2025 года. Фэст з перапынкамі адбываўся ў Варшаве, Беластоку ды іншых мясцінах Польшчы і нават Беларусі, з 2011 году. Спачатку на мэце было знаёмства палякаў з новым кіно з Беларусі, але фэст хутка стаў ці не галоўнай пляцоўкай для незалежных кінематаграфістаў. Зрэшты, 17 снежня ў Беластоку на сімвалічным пахаванні «Бульбамуві» прагучала, што наступным годам праект можа ўсё-ткі атрымаць працяг...

Палітычны расклад канца 2025 года прынёс палёгку амаль дзвюм сотням беларускіх палітзняволеных, якіх улады Беларусі выпусцілі з турмаў, выслаўшы пры гэтым з краіны. ...

☝️ Блогбастэр беларускага незалежнага кіно - фільм "ВЯНОК" Пашы Мядзьведзя (праект Хранатоп) -- 150 тысячаў праглядаў на...
11/01/2026

☝️ Блогбастэр беларускага незалежнага кіно - фільм "ВЯНОК" Пашы Мядзьведзя (праект Хранатоп) -- 150 тысячаў праглядаў на канале YouTube

🟥Відэаблог са смяротнымі наступствамі: адасоблены драўляны дом пасярод нічога. Ганна жыве тут разам са сваім бацькам. Амерыканскі відэаблогер ужо некалькі тыдняў блукае па беларускіх балотах. Сустрэўшы Ганну, ён спадзяецца зарадзіць свой смартфон, але ўсё складваецца зусім інакш. Містычная драма без дыялогаў.

A video blog with deadly consequences: a secluded wooden house in the middle of nowhere. Hanna lives here with her father. An American video blogger has been...

JUDGMENT OF THE DEAD - dir. Andrei Kashperski (online) PL napisy
10/01/2026

JUDGMENT OF THE DEAD - dir. Andrei Kashperski (online) PL napisy

Основано на реальном законе...В 2023 году в Беларуси приняли закон, разрешающий суд над умершими. Проправительственная судья Александра начинает массовые суд...

«Нам удалося больш, чым магчыма»: праект «Белсат DOC» падвёў вынікі года
04/01/2026

«Нам удалося больш, чым магчыма»: праект «Белсат DOC» падвёў вынікі года

На YouTube канале «Белсат DOC», дзе публікуюць дакументальныя фільмы і рэпартажы тэлеканала «Белсат», падвялі вынікі года: 402 тысяч праглядаў і 36 апублікаваных док-філь....

Белсат DOC 2025
02/01/2026

Белсат DOC 2025

☝️ Кароткія вынікі 2025 г. на Белсат DOC. Хацця нялёгкі перыяд для беларускага док-кіно і бюджэты на кіно мінімальныя нам удалося больш чым магчыма:

1. 🎬 "Наша памяць", рэж. Юры Каліна, 2025 г. - капрадакшын з Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku/Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Прэм'ера ў беластоцкім кінатэатры ФОРУМ на пачатку 2025 г. Фільм атрымаў адмысловы прыз на 1° Narewka Dok Festiwal 2025
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://youtu.be/iLUINr3IvDs

2. 🎬 "Кола жыцця" рэж. Арцём Лобач, 2025 г. - візуальнае і філасофскае падарожжа праз традыцыйную культуру беларусаў, у аснове якой – глыбокая сувязь чалавека з прыродаю цягам каляндарнага года.
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://youtu.be/2Q0Rf7gF7b4

3. 🎬 Завяршэнне капрадакшына "ІНГА" ў рэжысуры Кшыштофа Капчынскага, які прэм'еру меў на Krakow Film Festival і да канца 2025 года прыстунічаў яшчэ на 10 іншых польскіх кінафестывалаях
🟥глядзець oнлайн 🎥 у 2026 годзе! Пакуль прапануем Вашай увазе трэйлер 🎥 https://www.youtube.com/watch?v=Cl2T5n-TgJo

4. 🎬 У гадавіну смерці Алеся Пушкіна (11.07.2025) ў эфіры Белсат TV мы паказалі дакументальны фільм Рамана Шэля "Апошнія словы" сняты ў Беларусі, які паказвае апошнія 2 гады жыцця беларускага мастака (на жаль, не атрымалася пакуль апублікаваць гэтага фільма на нашым YouTube канале Белсат DOC, але можа ў гэтым годзе... Хто ведае?)
🟥глядзець трэйлер 🎥 https://www.youtube.com/watch?v=TcEYDfQOeBU

5. 🎬 "Марш, што стаў марафонам" - дакументальны рэпартаж Сцяпана Пуцілы на 5 гадавіну беларускай рэвалюцыі
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://youtu.be/xOXbmXJ9KJc

6. 🎬"Беларускі едуць на Падляшша", рэж. Арцём Лобач, 2025 г. - гераіні фільма, што жывуць у эміграцыі, адкрываюць сваю беларускасць на польскім баку мяжы - на Падляшшы. Тут яны знаёмяцца з фальклорам і традыцыйнай праваслаўнай рэлігійнасцю. Фільм атрымаў адмысловы прыз на 1° Narewka Dok Festiwal 2025 і быў паказаны на 1° праглядзе дакументальных фільмаў "ВЫШЭПТАНАЕ — традыцыя, духоўнасць" у варшаўскім кінатэатры WISŁA
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://youtu.be/or3lka3NhMo

7. 🎬"Такога кшталту надзея", рэж. Павел Січэк - прэм'ера на нашым YouTube канале Белсат DOC фільма пра Андрэя Саннікава, які паказвалі на 76° Locarno Film Festival – 2023, Швейцарыя
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://youtu.be/Ou5hZ-S_3iA

8. 🎬"Белсат": 18 гадоў свабоды насуперак усяму, рэж. В. Воранава, В. Казлова - дакументальны рэпартаж на 18 гадавіну паўстання тэлеканалу Белсат TV
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://youtu.be/s6hBMh-ug1U

9. 🎬"1795 – Імперыі супраць рэспублікі", рэж. Цімафей Акудовіч, 2025 г. - дакументальны дэбют гісторыка Цімоха Акудовіча. Фільм прысвечаны разбору прычынаў развалу Рэчы Паспалітай
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://youtu.be/C6soJVijKD4

10. 🎬"Ваяры і валанцёры" - новы рэпарцёрскі цыкль Вольгі Воранавай - 16 выпускаў выйшла на нашым YouTube канале Белсат DOC у 2025 г.
🟥глядзець oнлайн 🎥 https://www.youtube.com/playlist?list=PLhDAeiVEWY7EV4DeBuur8gHOTwKhoOPN5

11. 🎬"Казка", рэж. Якуб Станкевіч - аўтарскае кіно пра мастака з Падляшша, які жыве ў лесе як увасабленне зніклай беларускай вёскі і беларускага лёсу, ператвараючы гістарычны боль народа ў містычнае і трагічнае мастацтва. Спадзяемся ўбачыць гэты фільм у 2026 г. на пару кінафестывалях.

12. 🎬"Двіж", рэж. Аляксандр Гарадко - эмацыйная, шматгалосная аповесць пра музыку, якая павінна была аб’ядноўваць, і пра свет, які становіцца ўсё больш падзеленым. Спадзяемся ўбачыць гэты фільм у 2026 г. на пару кінафестывалях, а можа быць што і зробім адмысловую прэм'еру фільма ў варшаўскім кінатэтары.

🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат DOC: https://www.youtube.com/

#2025

…ШІ-анімацыя, перазагрузка «Бульбамуві» і рэдкія перамогі. Чым запомніцца беларускае кіно ў 2025 годзе…
30/12/2025

…ШІ-анімацыя, перазагрузка «Бульбамуві» і рэдкія перамогі. Чым запомніцца беларускае кіно ў 2025 годзе…

Адыходзячы год прадказальна не прынёс палёгкі беларускім кінематаграфістам. Як кажуць, не жылі добра — няма чаго і пачынаць. Горш за тое, і без таго складаная сітуа...

23/12/2025

PL [BEL niżej]
📝„Próbowano go pogrzebać, ale nic z tego nie wyszło” – tak o Bulbamovie i niedawnym spotkaniu w Białymstoku napisał krytyk filmowy Taras Tarnalicki

Rzeczywiście, pożegnanie z Bulbamovie okazało się nie lada wyzwaniem. Wciąż nie mamy ochoty pozwolić temu festiwalowi odejść…
Chcemy serdecznie podziękować wszystkim, którzy mimo przedświątecznej gorączki i środka tygodnia pracy znaleźli czas, by przyjść na Białoruski wieczór filmowy z BULBAMOVIE. Wielkie dzięki za Waszą uwagę, obecność i rozmowy po seansach.
Dziękujemy:
🎬 Kino FORUM za gościnne udostępnienie sali.
🎬 Białostocki Ośrodek Kultury za wsparcie.
🎬 Organizatorom i gościom za program oraz żywą dyskusję.
Nie żegnamy się z Bulbamovie na zawsze – mówimy: do zobaczenia!

📹Michał Grześ
______________
[BEL] 📝"Спрабавалі пахаваць, але з гэтага нічога не атрымалася," – сказаў пра Bulbamovie і сустрэчу з ім, што надоечы адбылася ў Беластоку, кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі

Сапраўды, не так ужо і проста аказалася развітацца з Bulbamovie. Усё ж не хочацца гэты фэст адпускаць...

Хочам шчыра падзякаваць усім, хто, нягледзячы на перадсвяточную мітусню і самы разгар працоўнага тыдня, знайшоў час прыйсці на Беларускі кінавечар з Bulbamovie. Вялікі дзякуй за вашу ўвагу, прысутнасць і размовы пасля паказаў.
Дзякуем:
🎬 Kino FORUM за гасцінна прадастаўленую пляцоўку;
🎬 Беластоцкаму асяродку культуры | Białostocki Ośrodek Kultury за падтрымку;
🎬 арганізатарам і гасцям за праграму і жывое абмеркаванне.
І мы не развітваемся з Bulbamovie назаўсёды, мы кажам: да новай сустрэчы!

📹Michał Grześ

Adres

Narbutta 50 A
Warsaw
02-541

Strona Internetowa

http://www.youtube.com/@bulbamovie

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Bulbamovie umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Bulbamovie:

Udostępnij