29/08/2026
Hejka! Глядзіце, што мы прыдумалі на 12 верасня 😊
Мы Каця і Таня і ўжо трэці раз ладзім Ecofashion вечарыну 💚
Бо верым: стыльны гардэроб можна абнавіць без лішніх пакупак — даючы рэчам другое жыццё і выбіраючы больш свядома.
Што будзе:
👜 Garage Sale | 13:00–19:00
Прадавай свае рэчы або прыходзь шукаць восеньскія знаходкі.
Удзел для прадаўцоў — 30–50 PLN. Больш інфармацыі у форме для рэгістрацыі.
💚 «Як гэта насіць?» | 11:30–13:00
Інтэрактыўная сустрэча з экастылісткай Eco-friendly stylist / 📷 & ✍🏻.
Удзел: 50 злотых
🤸🏻 Free Market | 13:00–19:00
Адзенне, абутак, кнігі, упрыгожванні — усё гэта можна забраць бясплатна.
✨ Уваход для наведвальнікаў — FREE!
Рэгістрацыя абавязковая, калі ты хочаш:
- прадаць сваё
- паўдзельнічаць у сустрэчы па экастылі
Спасылка — у шапцы профілю ⬆️
А яшчэ музыка, кава, гарбата, смаколікі і добрая кампанія 🫶
Прыходзь. Можа, менавіта тут ты знойдзеш сваю новую любімую рэч — без пакупкі новай. 🌿