21/02/2023
🫧Сябры, запрашаем на лекцыю «Прырода ведае: экаактывізм
у сучасным мастацтве»!
На ёй вы даведаецеся:
▫️як экалагічныя праблемы сталі хваляваць мастакоў і прычым тут сады Медычы,
▫️як атрымалася, што мастацкія выказванні збеглі за цесныя сцены галерэй,
▫️хто самыя вядомыя мастакі, якія працавалі з тэмай экааховы і якія знакамітыя арт-аб'екты яны стварылі,
▫️і, вядома, імёны і працы беларускіх мастакоў, якія ўзнімаюць пытанні ўзаемасувязі чалавека і прыроды сёння.
Спікерка - магістарка мастацтваў Паліна Бурко, якая абараніла дысертацыю на тэму экаактывізму ў сучаснай фатаграфіі, і арганізатарка артывісцкіх адукацыйных праектаў у Босніі і Герцагавіне ды Латвіі.
📍Лекцыя пройдзе па-беларуску ў Zoom у панядзелак 27 лютага ў 19:00 па беларускім часе. Каб атрымаць спасылку на эфір трэба зарэгістравацца ў гугл-форме - актыўная спасылка ў апісанні профіля.
Да сустрэчы!
📸: “Life” (2021), installation view at Fondation Beyeler, Riehen/Basel. Photo by Mark Niedermann, courtesy of the artist; neugerriemschneider, Berlin; Tanya Bonakdar Gallery, New York / Los Angeles, © 2021 Olafur Eliasson