Biełaruski Dom u Bremienie

Biełaruski Dom u Bremienie Kontaktinformationen, Karte und Wegbeschreibungen, Kontaktformulare, Öffnungszeiten, Dienstleistungen, Bewertungen, Fotos, Videos und Ankündigungen von Biełaruski Dom u Bremienie, Kulturzentrum, Bremen.

Žyćcio i kulturnyja imprezy biełaruskaj dyjaspary ŭ Bremienie

Жыццё і культурныя падзеі беларускай дыяспары ў Брэмене

Leben und Kulturveranstaltungen der belarussischen Diaspora in Bremen

Запрашэнне для беларускай дыяспары ад нашых сяброў! 🇵🇱🇩🇪"Шчыра запрашаем вас адсвяткаваць нямецка-польскі культурны фест...
16/08/2024

Запрашэнне для беларускай дыяспары ад нашых сяброў! 🇵🇱🇩🇪

"Шчыра запрашаем вас адсвяткаваць нямецка-польскі культурны фестываль разам з Theatre Bremen у суботу 17 жніўня!
З дапамогай фестывалю мы хацелі б паглыбіць разуменне польскай культуры ў Брэмене і ўмацаваць нямецка-польскія адносіны.

Дата: субота, 17 жніўня 2024 г
Час: з 14:00
Месца: Theater Bremen, Goetheplatz/St. Паўлі Хоф / Апоўдні

Уваход на мерапрыемствы на сцэне Гётэплац БЯСПЛАТНЫ.
Будзем рады пабачыцца і пазнаёміцца! 🤗"

***

Einladung von unseren Freunden! 🇵🇱🇩🇪

" Wir laden Sie herzlich ein, am Samstag, 17. August gemeinsam mit dem Theater Bremen unser Deutsch-Polnisches Kulturfest zu feiern!
Mit dem Fest möchten wir das Verständnis und die Wertschätzung für die polnische Kultur in Bremen vertiefen und die deutsch-polnischen Beziehungen stärken.

Datum: Samstag, 17. August 2024
Zeit: Ab 14:00 Uhr
Ort: Theater Bremen, Goetheplatz/St. Pauli Hof/Noon

Der Eintritt zu den Veranstaltungen auf der Bühne am Goetheplatz ist FREI.
Wir freuen uns auf Ihr Kommen! 🤗"

ЧАМУ ІСНУЮЦЬ РОЗНЫЯ ДАТЫ СВЯТКАВАННЯ КУПАЛЛЯ?Астранамічная падзея, якая называецца летнім сонцастаяннем, выпадае заўсёды...
06/07/2024

ЧАМУ ІСНУЮЦЬ РОЗНЫЯ ДАТЫ СВЯТКАВАННЯ КУПАЛЛЯ?

Астранамічная падзея, якая называецца летнім сонцастаяннем, выпадае заўсёды на 21-22 чэрвеня. Гэта самая кароткая ноч года, і таму ў розных народаў здаўна праходзяць святы сонца. У кельтаў - Litha, у фінаў – Juhannus, у латышоў – Ліга, у шведаў – Мідсаммар, у якутаў – Ысыах…А беларусы гэтае старажытнае свята называюць Купалле.

Гісторыкі лічаць, што менавіта беларусы святкуюць Купалле ў самым архаічным выглядзе – захаваліся традыцыі і дахрысціянская абраднасць.

Гэта нашае самае эратычнае свята кахання! ❤️ Некаторыя купальскія забавы і гульні нагадвалі амаль антычныя вакханаліі. Нават выкрадалі чужых жонак падчас гулянняў! Цяпер гэтая традыцыя перакрэсліваецца крымінальным кодэксам. :D

У летнюю ноч сонцастаяння рэкі свецяцца асаблівым святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, ведзьмакі і духі, расліны і звяры размаўляюць, дрэвы могуць пераходзіць з месца на месца, і адбываюцца ўсякія іншыя цуды. У гэты дзень нашы продкі здзяйснялі магічныя абрады і рытуалы Купалля:
☀️- дзякавалі і пачыталі магутныя стыхіі - Агонь, Ваду, Зямлю;
☀️- ачышчаліся агнём і вадой;
☀️- плялі купальскія вянкі;
☀️- збіралі травы (прываротныя і лячэбныя), яны набывалі тым часам адмысловыя ўласцівасці;
☀️- спальвалі адзенне хворых, старыя рэчы;
☀️- варажылі на будучыню (дзяўчаты пускалі па вадзе купальскія вянкі);
☀️- праводзілі рытуалы абароны дамоў і палёў ад нячыстай сілы;
☀️- прасілі ўраджаю і дастатку;
☀️- пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы, сімвал абстрактнага шчасця беларусаў. :)

❗ З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. Сугучныя словы "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывялі да змешвання ў назве свята – Купалле змянілася на Іван Купала. І святкаванне з 6 на 7 ліпеня выклікана накладаннем праваслаўнага календара на гэтае дахрысціянскае свята.

У нашай культуры ёсць шмат сімвалаў і напамінаў аб старажытных традыцыях:
- Беларуская народная песня "Купалінка", "Ой, рана на Івана" і шмат іншых.
- Карціна беларускага мастака Міхаіла Філіповіча "На Купалле".
- Народны паэт Беларусі Янка Купала ўзяў псеўданім па назве святочнай ночы, у якую нарадзіўся.
- У Мінску ў парку імя Янкі Купалы знаходзіцца фантан са скульптурнай кампазіцыяй "Купалле". Дзве юныя дзяўчыны - сімвал чысціні, маладосці і кахання - кідаюць вянкі ў ваду, як спрадвеку варажылі на суджанага. А ля падножжа помніка самому паэту размясціліся сімвалы Купалля – крыніца і папараць-кветка.
- Скульптура-фантан на тэму Купалля ў Маладзечне: доўгавалосая дзяўчына ў вянку і закаханы юнак нібы выходзяць з папараці.

#купалле #беларусы

Дарэчы наш сумесны КУПАЛЬСКІ ПІКНІК не ўлез на адзін стол! Занялі яшчэ лавачкі, дываны, разлівалі беларускі халаднік па ...
30/06/2024

Дарэчы наш сумесны КУПАЛЬСКІ ПІКНІК не ўлез на адзін стол! Занялі яшчэ лавачкі, дываны, разлівалі беларускі халаднік па талерках, разбіралі бутэрброды, фрукты, раздавалі салодкае ў рукі... Але да позняга вечара быццам расла ежа на гэтым дзівосным стале і кубачкі не сохлі!

Unser gemeinsames KUPALLIE-PICKNICK passte übrigens nicht auf einen Tisch! Sie besetzten auch Bänke und Teppiche, gossen kalte belarusische Rote-Bete-Suppe auf Teller, verteilten Sandwiches, Obst und Süßigkeiten... Aber bis spät in den Abend tauchten weiterhin Speisen auf diesem wunderbaren Tisch auf und die Gläser trockneten nicht aus!

#купалле2024 #купаллебремен #купальскіпікнік #халаднік

Купальскія забаўкі. ІдэяЗагадзя мы наляпілі медальёны з самасохлай масы (прадаецца ў кожнай мастацкай і хобі краме).  На...
25/06/2024

Купальскія забаўкі. Ідэя

Загадзя мы наляпілі медальёны з самасохлай масы (прадаецца ў кожнай мастацкай і хобі краме). Назапасіліся акрылавымі фарбамі, чырвонай і чорнай, тонкімі пэндзлікамі, вяроўкай, каб падвесіць медальёны, нажніцамі і вадой. Раздрукавалі на картках нашы традыцыйныя знакі абярэгі і іх значэнне, на беларускай і нямецкай мовах.
І ўсе жадаючыя малявалі для сябе абярэгі, што стала выдатным сувенірам са свята! ♥️

#купалле #купаллебремен #купалле2024 #купаллеідэі #хэндмэйд #сувенірызбеларусі

23/06/2024
22/06/2024

Было выдатна! Дзякуй вялікі ўсім хто прыняў удзел у падрыхтоўцы, а гэтак жа ўсім гасцям! Да сустрэчы праз год.

Schon morgen!!!Programm::Präsentation des Kupalle-Feiertags (Geschichte, Rituale, Lieder, Spielen, etc.).Musiktherapie-M...
21/06/2024

Schon morgen!!!

Programm::

Präsentation des Kupalle-Feiertags (Geschichte, Rituale, Lieder, Spielen, etc.).

Musiktherapie-Meisterkurs von Veranika Kruhlova.
Veranika Kruhlova – professionelle Sängerin, Chorleiterin und Leiterin der berühmten Belarussischen Band Kriwi (Berlin)

Der Zweck besteht darin, zu lernen, die Informationslast abzubauen und die eigenen Ressourcen zu nutzen (zu heilen).
· Gesundheitskomplex mit Übungen zur Entspannung und zum Stressabbau.
· Komplex von Stimmübungen, Vorbereitung auf das Singen.
· Freie Bewegung, intuitiver Tanz.
· Traditionelle belarussische Lieder singen und mit der Karagod-Bewegung kombinieren.

Ein Meisterkurs über Ornamente und die Bedeutung von Talismane
· Zeichnen von Symbolen auf Händen und Gesichtern.
· Traditionelle belarussische Tänze.
· Herstellung von Medaillons-Amuletten.

· Meisterkurs über Bienenzucht.
· Weben von Perlenschmuck.
· Outdoor-Spiele für Kinder.
· Das Weben von Blumenkränzen für Mädchen ist ein wichtiger Teil des Feiertags.
· Face paint

Und natürlich kann man sich auch einfach nur entspannen, sich mit Freunden treffen und ein Picknick machen (Picknickdecke und Wasser nicht vergessen!)
Außerdem gibt es einen Kiosk mit Speisen und Getränken sowie eine Toilette. Es gibt einen eigenen Grillplatz.

Der Achterdieksee - невялікае прыгожае возера ў самым зялёным гарадскім квартале Брэмена... І месца для беларускага летн...
11/06/2024

Der Achterdieksee - невялікае прыгожае возера ў самым зялёным гарадскім квартале Брэмена... І месца для беларускага летняга свята KUPALLIE, якое запланавана на 22 чэрвеня з 16:00 да 19:00!

Тут вы знойдзеце:
- прыемны для шпацыру пейзаж з высокіх дрэваў і шматлікіх кустоў,
- пясчаны пляж з невялікай бухтай для купання малых,
- некалькі сталоў для пікніка і магчымасць грыліць,
- мабільнае кафэ (аплата толькі наяўнымі / Bargeld),
- пляцоўкі для гульняў і пляжнага валейбола,
- прыбіральні,
- парковачныя месцы для ровараў і аўтамабіляў.

Achterdieksee было выкапана падчас будаўніцтва аўтамагістралі А27 і дасягае глыбіні 15,3 метра. Возера ўражвае добрай якасцю вады, бо сілкуецца падземнымі водамі і знаходзіцца пад уплывам салянага купала ў Ліліенталі, і таму яно злёгку салёнае.

Праз возера праходзіць пешаходны мост, які аддзяляе зону для тых, хто не плавае. Такім чынам, нават малыя дзеці могуць плёскацца без клопату. На другім баку вы ўбачыце плыўцоў, аматараў купання на SUP дошках, спартоўцаў і рыбакоў. У купальны сезон навучаны персанал на станцыі DLRG пільна сочыць за тым, што адбываецца вакол і ў вадзе.

У мабільным кафе можна замовіць халодныя і гарачыя напоі, а таксама ежу і марозіва. Аплата карткамі немагчыма.

Дабрацца да Achterdieksee можна таксама гарадскім транспартам - трамвай 1 і 4 або аўтобусамі 24 і 25. Але прыйдзецца трошкі прайсці пешшу.

Уся інфармацыя пра мерапрыемства і абнаўленні будуць публікавацца тут https://www.facebook.com/BelaruskiDomBremen/

Да сустрэчы! :)

KUPALLIE - 2024Bremen / 22. Juni / Achterdieksee / 16:00 - 19:00Набліжаецца магічны час летняга сонцавароту…  Беларусы Б...
03/06/2024

KUPALLIE - 2024

Bremen / 22. Juni / Achterdieksee / 16:00 - 19:00

Набліжаецца магічны час летняга сонцавароту…
Беларусы Брэмена зноў запрашаюць дзяцей і дарослых на традыцыйнае беларускае свята “Купалле”!
Вас чакае музыкальна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар класы і сумесны пікнік!

Сустракаемся 22 чэрвеня (субота) з 16:00 да 19:00 на возеры Achterdieksee у Брэмене (28355 Oberneuland)

Госця і вядучая праграмы - Вераніка Круглова - прафесійная спявачка, харавы дырыжор і кіраўніца знакамітага беларускага гурта Kriwi.

Расклад:
16:00 - збіраемся на возеры, раскладаем рэчы, знаёмімся і ствараем утульную атмасферу фэста. Жадаючыя будуць мець магчымаць расфарбаваць сваё цела сімваламі, намаляваць часовае тату, зрабіць вянок з кветак і ўпрыгожыць сябе самаробнымі абярэгамі.
18:00 - музычна-тэрапеўтычны майстар-клас ад Веранікі Кругловай - аздараўленчы комплекс практыкаванняў на раслабленне і зняцце стрэсу, комплекс вакальных практыкаванняў, падрыхтоўка да спеваў, вольны рух, інтуітыўны танец…
18:30 - развучванне традыцыйных беларускіх песень і спалучэнне іх з карагодным рухам.
Паралельна з гэтым будуць праводзіцца гульні для дзяцей, купальскія абрады і размовы пра беларускія традыцыі.
19:00 - вольны працяг фэста, сумесны пікнік.

Форма адзення свабодная, зручны абутак. Па беларускай традыцыі перавага аддаецца беламу ў спалучэнні з чырвоным, а таксама любому светламу колеру. Вітаюцца вышыванкі і народныя строі!

Што браць з сабой:
- Пітво
- Ежу
- Посцілкі і пледы
- Посуд (пажадана шматразовы, каб не засмечваць асяроддзе)
- Кветкі, з якіх саўяце вянкі
- Дзяцей, бацькоў, сваякоў і сяброў
- Гульні (бадмінтон, мячык і іншыя забаўкі).

Як дабрацца?
Дабрацца можна на машыне (маецца паркоўка), на ровары або гарадскім транспартам - трамвай 1 і 4 ці аўтобусамі 24 і 25.

Увага!
У выпадку моцна даждлівага надвор’я лакацыя праграмы можа змяніцца. Сачыце за інфармацыяй

Для інагародніх можа быць арганізаваны начлег у Брэмене.
Калі ласка, звяжыцеся своечасова з арганізатарамi (праз старонку Беларускага Дома ў Брэмене ў мэсэнджэры FB).

Да сустрэчы! ❤️

Будзь крутым як Васіль Быкаў - размаўляй па-беларуску 😎
01/06/2024

Будзь крутым як Васіль Быкаў - размаўляй па-беларуску 😎

Adresse

Bremen

Webseite

Benachrichtigungen

Lassen Sie sich von uns eine E-Mail senden und seien Sie der erste der Neuigkeiten und Aktionen von Biełaruski Dom u Bremienie erfährt. Ihre E-Mail-Adresse wird nicht für andere Zwecke verwendet und Sie können sich jederzeit abmelden.

Service Kontaktieren

Nachricht an Biełaruski Dom u Bremienie senden:

Teilen

Kategorie