Arsis Nova Cultural Initiative

Arsis Nova Cultural Initiative A Warsaw based Belarusian cultural initiative founded by conductor Ivan Kostyakhin. Creating art across the borders in the liminal times.

Вітаем! У нас для вас добрая навіна - і калі вы ўжо заўзяты аматар акадэмічнай музыкі, і калі толькі робіце першыя крокі...
05/11/2024

Вітаем!
У нас для вас добрая навіна - і калі вы ўжо заўзяты аматар акадэмічнай музыкі, і калі толькі робіце першыя крокі, і нават (і асабліва) калі крышку баіцеся яе, абыходзіце бокам, а часам і наогул лічыце, што гэта не для вас.

Нарэшце мы запускаем офлайн цыкл музычных сустрэчаў у Варшаве.

І 9 лістапада, а 19 гадзіне запрашаем вас у Staromiejski Dom Kultury на першае спатканне са светам класікі.

Тут вы зможаце пачувацца бяспечна і наўпрост задаць усе свае пытанні пра музыку прафесійнаму дырыжору - нават самыя недарэчныя - як, напрыклад, навошта ён увогуле патрэбны. Наш дырыжор Ivan Kostyakhin абяцае адказаць на ўсе, а таксама шчыра распавесці:

🎵Ці баяцца яго музыкі?
🎵Што будзе, калі дырыжор падчас канцэрту апусціць рукі?
🎵Ці магчыма наогул дырыжыраваць без рук?
🎵Колькі трэба вучыцца, каб стаць дырыжорам?
🎵Ці можа слухач паўплываць на музыку?
🎵Хто галоўны ў сімфоніі, у оперы і ў балеце?
🎵Ці складана зразумець акадэмічную "класічную" музыку?
🎵Хто з музыкаў трымае ў руках ключы ад часу і ад сэнсаў?
🎵Што такое "рэжысура праз музыку"?

Пра ўсё гэта мы адкрыта паразмаўляем падчас сустрэчы, а дапамагаць нам будуць Моцарт, Чайкоўскі, Брытан і Уорлак у выкананні струннага ансамбля з класных маладых музыкаў.

Уваход вольны - і фармат размовы таксама.
Будзе цёпла, шчыра, цікава і ненудна. Гэта мы абяцаем.

BY/ENGСёння незвычайны дзень. На пачатку верасня мы сабралі ў Варшаве калектыў з больш чым дваццаці прафесійных музыкаў,...
29/09/2024

BY/ENG

Сёння незвычайны дзень.
На пачатку верасня мы сабралі ў Варшаве калектыў з больш чым дваццаці прафесійных музыкаў, каб надаць гучанне чатыром творам двух сучасных беларускіх кампазітараў — пад кіраўніцтвам нашага дырыжора (і мастацкага кіраўніка) Івана Касцяхіна.

Нарэшце мы гатовыя падзяліцца вынікам гэтай творчай супрацы — нашым першым аркестравым запісам Hidden Place | Secret Life.

Гэта музычная рэфлексія аб лімінальным стане, у якім апынуліся беларусы (і многія іншыя) у апошнія гады; спроба ператварыць і зразумець навакольную рэальнасць праз музыку; разважанне аб тым, што такое дом — і як фізічнае месца, і як прастора ўнутры нас, якая змяшчае нашае шчырае ўнутранае жыццё, якое мы можам не паказваць ці нават не прызнаваць. Гэта падарожжа, мэта якога — знайсці шлях да сябе сапраўдных: як беларусаў, як творцаў, як людзей, як прычыны саміх сябе.

Запрашаем вас у гэтае падарожжа і жадаем шчырых адкрыццяў!

Вашая Arsis Nova

Запіс ужо даступны на YouTube і хутка з'явіцца на іншых платформах. Падпісвайцеся, дзяліцеся і заставайцеся на сувязі - у нас прыгатавана яшчэ шмат цікавага ♥️

________________________________________________

Today is a special day.
In the beginning of September we gathered together a collective of over twenty professional musicians to give voice to four pieces created by two contemporary Belarusian composers - under the baton of our conductor (and creative driver) Ivan Kostyakhin.

Finally we are happy to share the fruit of our creative collaboration - our very first orchestral recording "Hidden Place | Secret Life".

This is a musical reflection on the liminal state we as Belarusians, as well as many others, currently find ourselves in, an attempt to digest and make sense of the surrounding reality by means of music, a meditation about the meaning of home, both as a physical place and the space inside ourselves that gives room to our sincere and honest inner life that we may hesitate to show or even admit. This is a journey with the purpose of finding our way back to our true selves - as Belarusians, as creators, as human beings and as causes of our own selves.

Wishing you an insightful listening experience!
Yours,
Arsis Nova

For now the release is available on YouTube and soon will be published on other platforms. Please, subscribe, share and stay tuned - there's so much more to come very soon. ♥️

Share your videos with friends, family, and the world

Adres

Warsaw

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Arsis Nova Cultural Initiative umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij

Kategoria