Si Platonova

Si Platonova Беларускі алфавіт для дзетак

11 дзень паказваю ілюстрацыі
10/03/2025

11 дзень паказваю ілюстрацыі

10 дзень паказваю ілюстрацыі
06/03/2025

10 дзень паказваю ілюстрацыі

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 8У мяне зазваніў тэлефон. Хто гаворыць…Гэтая фраза не выходзіла ў мяне з галавы, пакуль ...
03/03/2025

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 8

У мяне зазваніў тэлефон. Хто гаворыць…

Гэтая фраза не выходзіла ў мяне з галавы, пакуль я малявала, як мядзведзь тэлефануе зайцу.

У дзяцінстве гэты верш быў адным з маіх любімых — мяне зачароўваў ягоны абсурд і захапляла шалёная дынаміка таго, што там адбывалася.

Сёння я паказваю не толькі малюнак, які трапіць у кнігу, але і яго першы варыянт — з чырвоным тэлефонам. Бо якім жа яшчэ павінен быць сапраўдны тэлефон!? 😊

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 7
02/03/2025

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 7

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 6
01/03/2025

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 6

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 5
28/02/2025

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 5

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 4
27/02/2025

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 4

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 3Сёння нешта незвычайнае. Я выбрала гэтыя малюнкі не толькі, каб разнастаіць стужку і да...
26/02/2025

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 3

Сёння нешта незвычайнае. Я выбрала гэтыя малюнкі не толькі, каб разнастаіць стужку і даць вам перадышку ад мядзведзя і зайца, але і каб трохі паразважаць пра поспехі і паразы.

Кашмар любога мастака — намаляваць нешта прыгожае, укласці ў працу душу, а пасля даведацца, што малюнак не падыходзіць.

Сёння паказваю ілюстрацыю, якая так і не трапіла ў кнігу, і дадаю некалькі чарнавікоў, якія таксама «нельга паказваць людзям», бо яны надта неахайныя.

Гэта фрагмент малюнка, які я рабіла для вокладкі. Калі шчыра, я сама яго адбаравала. Нягледзячы на тое, што асобна ён мне падабаецца, уся вокладка не склалася. Таму я намалявала яшчэ адзін варыянт, а ў выніку кніга выйдзе ўвогуле з трэцім.

Так што гэты пост — своеасаблівы выхад з зоны камфорту.

Як вы пераадольваеце страх не апраўдаць чужыя чаканні?

Показваю свае ілюстрацыі, дзень 2Зразумела, што, магчыма, і не варта паказваць ілюстрацыі па парадку, бо ў такім выпадку...
25/02/2025

Показваю свае ілюстрацыі, дзень 2

Зразумела, што, магчыма, і не варта паказваць ілюстрацыі па парадку, бо ў такім выпадку вам будзе менш цікава чытаць кнігу.

Таму сёння я вырашыла падзяліцца гэтай ілюстрацыяй. Як і з многімі добрымі малюнкамі, спачатку яна не была ў разкадроўцы. Гэта потым я прыдумала такі ракурс і ні разу не пашкадавала. Асабіста мне падабаецца кампазіцыя: яна прыцягвае ўвагу і паступова распавядае гісторыю. Спачатку вы бачыце мядзведзя, які лезе ў дупло да пчол, потым разумееце, што яны яго не жаляць, да і мёд ён адтуль не дастае, а чамусці грошы. Нарэшце вы заўважаеце зайца, які стаіць пазаду і нібы баіцца ці чакае.

Ужо з'явіліся ідэі аб чым гэтая кніга?

P.S. Пісаць пра свае малюнкі праз год — цікавы досвед. Нібы і не пра сваю працу пішаш, бо мой стыль моцна змяніўся за гэты час. Хутка ўбачыце самі! 🤗

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 1З гэтага малюнка пачалася мая супраца з выдавецтвам Gutenberg Publisher Я намалявала яг...
24/02/2025

Паказваю свае ілюстрацыі, дзень 1

З гэтага малюнка пачалася мая супраца з выдавецтвам Gutenberg Publisher
Я намалявала яго больш за год таму для кнігі пра зайца і мядзведзя Андрэя Скурко.

Не планавала тут нічога пісаць, але не магу стрымацца! Кніга вось-вось будзе надрукавана, і, магчыма, ужо ў сакавіку яе можна будзе набыць!

Апрача таго, што сапраўды цікава паглядзець, ці падобныя мае ілюстрацыі да мяне,   яшчэ і цудоўная магчымасць ацаніць зр...
22/12/2024

Апрача таго, што сапраўды цікава паглядзець, ці падобныя мае ілюстрацыі да мяне, яшчэ і цудоўная магчымасць ацаніць зробленую працу і, хаця б раз на год, пахваліць сябе 💜

Шукаеце асаблівы падарунак для дзіцяці?Алфавіт, які ператворыць знаёмства з літарамі ў гульню.🦊 Кожная літара алфавіту з...
19/12/2024

Шукаеце асаблівы падарунак для дзіцяці?

Алфавіт, які ператворыць знаёмства з літарамі ў гульню.

🦊 Кожная літара алфавіту звязана з жывёлай, што робіць навучанне сапраўднай прыгодай. Дзіця не толькі вывучае літары, але і бліжэй знаёміцца з прыродай роднай краіны. Бо ў гэтым алфавіце “жывуць” толькі жывёлы, якія сустракаюцца ў Беларусі.

🐿 Кожная жывёла мае аксесуары, што раскрываюць яе лад жыцця ці кулінарныя густы. Некаторыя намёкі лёгка разгадаць, а іншыя могуць стаць загадкай для ўсёй сям’і — магчыма, спатрэбіцца дапамога Вікіпедыі!

📚 Знаёмства з літарамі зробіць навучанне лёгкім і займальным, а таксама стане асновай для вывучэння роднай мовы.

🖼 Гэты постар — і вучэбны дапаможнік, і яркі элемент дэкору.
Змясціце алфавіт у рамку ці выкарыстоўвайце заціскі, і ён арганічна ўпішацца ў ваш інтэр’ер.

Кошт — 50 zł, памер — А3.

🎁 Усе замовы да Новага года адсылаю ў святочнай абгортцы.

Хутчэй пішыце мне, каб замовіць. У наяўнасці маю только 10 штук.

Adres

Kazimierz

Telefon

+48515443784

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Si Platonova umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Si Platonova:

Udostępnij

Kategoria